BE RU EN

Мінімум шэсць расейскіх самалётаў знішчаныя на аэрадроме ў Марозаўску

  • 5.04.2024, 19:00

Яшчэ восем атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Служба бяспекі Украіны разам з вайскоўцамі і Сіламі абароны ўчыніла атаку на аэрадром Марозаўск у Расеі. Сама меней 6 самалётаў ворага знішчаныя.

Яшчэ 8 самалётаў атрымалі істотныя пашкоджанні.

Пра гэта паведамляе РБК - Украіна са спасылкай на ўласныя крыніцы.

На гэтым аэрадроме базуюцца бамбавікі Су-24, Су-24М і Су-34, якія выкарыстоўваюцца РФ для нападаў на пазіцыі УСУ і населеныя пункты ўздоўж лініі фронту.

Нагадаем, выбухі ў Расеі прагрымелі ўночы на 5 красавіка. У Растоўскай вобласці беспілотнікі атакавалі вайсковы аэрадром. Таксама выбухі былі чутныя ў Энгельсе Саратаўскай вобласці і Ейску (Краснадарская вобласць)

Апошнія навіны