BE RU EN

Стала вядома, чаму шпіталізавалі вучняў ліцэя БНТУ

  • 4.04.2024, 15:27

Названы дыягназ.

Сталі вядомы прычыны шпіталізацыі семярых вучняў ліцэя БНТУ. У іх знайшлі наравірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Наравірус - вострая кішачная інфекцыя, якая суправаджаецца млоснасцю, ванітамі і дыярэяй. Яна можа распаўсюджвацца праз невыкананне прывіл асабістай гігіены.

Нагадаем, сем навучэнцаў ліцэя БНТУ былі шпіталізаваныя ў дзіцячую інфекцыйную лякарню ў Менску. Некалькі школьнікаў знаходзяцца дома на амбулаторным лячэнні.

Апошнія навіны