BE RU EN

У Маскве знойдзены мёртвым 55-гадовы генеральны дырэктар Yamaha Music

  • 4.04.2024, 11:52

Японскі бізнэсовец некалькі дзён не выходзіў на сувязь.

Telegram-канал Baza паведамляе, што ў Маскве знойдзены мёртвым генеральны дырэктар Yamaha Music і чалец апякунскай рады Маскоўскай кансерваторыі 55-гадовы Аокі Дзюн.

Са звестак канала, цела японца знайшлі ў гатэлі Radisson Royal на Кутузаўскім праспекце.

Як высветліў канал, мужчына некалькі дзён не выходзіў на сувязь, пасля чаго яго знаёмыя звярнуліся ў паліцыю. Аўтары канала пішуць, што цела японскага бізнэсоўца знайшлі днём 2 красавіка, папярэдне ён памёр праз вострую сардэчную недастатковасць.

Апошнія навіны