BE RU EN

У Менскую дзіцячую інфекцыйную лякарню шпіталізавалі сем ліцэістаў БНТУ

  • 4.04.2024, 11:15

Што адбылося?

У дзіцячую інфекцыйную лякарню ў Менску шпіталізавалі сем вучняў ліцэя БНТУ. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, стан дзяцей стабільны, але не называюць прычыну шпіталізацыі.

«Дзеці, якія паступілі ў дзіцячую інфекцыйную лякарню, аглядаюцца спецыялістамі шпіталя супольна са спецыялістамі кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ. Стан дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, стабільны. Частка падлеткаў з меншымі скаргамі знаходзіцца на амбулаторным лячэнні дома», - гаворыцца ў паведамленні.

У ліцэі БНТУ працуе санстанцыя.

Апошнія навіны