BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: «Баварыя» прымае «Рэал»

  • 30.04.2024, 21:16

Матч пачнецца а 22-й паводле менскага часу.

«Баварыя» на сваім полі згуляе з «Рэалам» у першым матчы 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў у аўторак, 30 красавіка. Гульня пройдзе на стадыёне «Альянц Арэна» ў Мюнхене, Нямеччына. Пачатак – а 22-й паводле менскага часу.

Усяго каманды згулялі паміж сабой 26 матчаў. У 12 гульнях перамогу атрымала «Баварыя», у 11 – «Рэал», яшчэ 3 сустрэчы закончыліся нічыёй. Агульны рахунак – 41 на 39 на карысць мюнхенцаў.

На стадыі 1/4 фіналу «Рэал» абышоў дзейнага пераможца Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці», а «Баварыя» ў двухматчавым супрацьстаянні перамагла ў «Арсенала». Гульня ў адказ адбудзецца 8 траўня.

Апошнія навіны