BE RU EN

МАЗ пачаў выпускаць каўбасы

  • 3.04.2024, 18:11

Што прапануюць спажыўцам.

Менскі аўтамабільны завод запусціў уласную лінейку каўбас. У тэлеграм-канале беларускага аўтавытворцы з'явіўся відэаролік: на кадрах можна бачыць як мінімум восем розных найменняў мясных вырабаў. Гаворка ідзе пра каўбасы «Кракаўская», «Эстонская духмяная», «Мілана», прапануецца спажыўцам і вяндліна пад брэндам «Пармская».

- Каўбасныя і мясныя вырабы створаныя Барысаўскім мясакамбінатам, дзе выкарыстоўваецца ялавічына вытворчасці «АграМАЗ», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў тэлеграм-канале МАЗа нагадалі, што адпаведныя падраздзяленні прадпрыемства вырабляюць мёд і сыры.

Апошнія навіны