BE RU EN

У Баранавічах падчас футбольнага матчу адбылося надзвычайнае здарэнне

  • 27.04.2024, 19:03

Аднаго з футбалістаў павезлі на «хуткай».

Сёння падчас матчу «Баранавічы» – «Ліда» адбылося надзвычайнае здарэнне: гульца павезлі з поля на машыне хуткай дапамогі.

Як расказвае сайт football.by, каманда «Баранавічы» прымала «Ліду» ў матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі сярод камандаў першай лігі.

На 38-й хвіліне форвард гаспадароў Дзмітрый Галуза сутыкнуўся з абаронцам «Ліды» Паўлам Шорцам. Пасля гэтага Галуза страціў прытомнасць і не змог прадоўжыць гульню. Футбаліста павезлі супрацоўнікі хуткай дапамогі. У якім стане ён цяпер, не паведамляецца.

Апошнія навіны