BE RU EN

Пад Часавым Ярам не цішэюць «гарачыя» баі

  • 27.04.2024, 18:12

Ва УСУ раскрылі сітуацыю паблізу горада.

Бахмуцкі кірунак застаецца адным з самых «гарачых». Тут РФ не пакідае спробаў захапіць Часаў Яр і назапашвае сілы ў раёне Клішчыеўкі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на каментар спікера ўкраінскай АСГВ «Хорціца» Назара Валошына.

Як расказаў спікер, РФ прадаўжае ціснуць на Бахмуцкім кірунку, а менавіта на ўскраіны Часавага Яра.

– УСУ кантралююць абстаноўку як у горадзе, так і вакол яго. Варожага расейскага войска ў горадзе няма, – кажа ён.

Пры гэтым, як кажа спікер, акупанты спрабуюць захапіць горад, не лічачы стратаў у тэхніцы і жывой сіле.

– Толькі за апошнія штурмы вораг тактычных поспехаў не меў, нягледзячы на штурмы ўсімі сродкамі. Падобная сітуацыя ў населеных пунктах Багданаўка і Іванаўскае, – дадаў спікер.

Акупанты збіраюць сілы каля Клішчыеўкі

Акрамя таго, спрабуючы выраўнаваць лінію фронту, паводле ягоных звестак, акупанты таксама штурмуюць Андрэеўку і Клішчыеўку.

– У раёне Клішчыеўкі заўважанае павелічэнне колькасці расейскіх падраздзяленняў. Больш за ўсё штурмаў на Часаваяраўскім кірунку было праведзенае ў раёне Белагораўкі, – дадаў Валошын.

Планы ворага

Паводле ягоных словаў, вораг засяроджвае сілы для прарыву абароны на захад ад Бахмута, каб выйсці на канал «Северскі Данец – Данбас», завалодаць Часавым Ярам і стварыць умовы для прасоўвання ў бок Краматорскай агламерацыі.

Апошнія навіны