BE RU EN

ДАІ пастанавіла праверыць кіроўцаў каршэрынгавых аўто

  • 27.04.2024, 16:50

Кіроўцам для ведання.

ДАІ Менска з 27 красавіка да 1 траўня правядзе серыю рэйдаў, накіраваных на «прадухіленне парушэнняў правілаў дарожнага руху» сярод кіроўцаў каршэрынгавых аўтамабіляў.

Даішнікі будуць кантраляваць выкананне хуткаснага рэжыму, правілаў манеўравання і выкананне патрабаванняў святлафораў. Асаблівая ўвага будзе аддадзеная стану кіроўцаў і наяўнасці ў іх дзейнага пасведчання кіроўцы.

Апошнія навіны