BE RU EN

Дачка вядомага расейскага пуцініста назаўжды выраклася свайго бацькі

  • 27.04.2024, 10:38

Актрыса Марыя Машкова зрабіла гучную заяву.

Расейская акторка Марыя Машкова, якая эмігравала ў Амерыку, распавяла, што больш не думае пра свайго бацьку і не хвалюецца наконт стасункаў з ім пасля таго, як ён заклікаў яе пакаяцца за асуджэнне вайны ва Украіне і вярнуцца ў Расею.

У адным з інтэрв'ю яна сказала, што не будзе ініцыяваць сустрэчу са сваім родным чалавекам:

«Прайшоў гэты перыяд. Я амаль сорак гадоў ініцыявала сустрэчу, хацела, каб ён быў у маім жыцці. А зараз не. Проста ён застаўся такім маладым, вусатым, класным хлопцам, маім татам у 23-24 гады. Для мяне ён такі. Але сустракацца з ім...Я не магу пакуль уявіць такую ініцыятыву ні з яго боку, ні з майго. Навошта?

Варта адзначыць, што Марыя ў першыя дні поўнамаштабнага расейскага ўварвання асудзіла злачынны рэжым Крамля і выказала падтрымку ўкраінцам.

Цікава, што ў Харкаве жыла сястра Машкова, з такім жа прозвішчам, як у прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

А вось Уладзімір Машкоў з 24 лютага 2022 года наадварот падтрымлівае дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны