ЗША вылучаць $6 мільярдаў на набыццё зброі для Украіны
- 26.04.2024, 21:14
Пентагон раскрыў, што будзе ў пакеце дапамогі.
ЗША вылучаць 6 млрд даляраў на набыццё ў амерыканскай індустрыі ваеннай дапамогі Украіне, абвясціў амерыканскі міністр абароны Лойд Осцін у пятніцу, 26 красавіка, піша New Voice.
Падчас брыфінгу пасля пасяджэння Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны (Рамштайн) Осцін падкрэсліў, што гэта найбуйнейшы пакет дапамогі на сёння.
Паводле ягоных словаў, гаворка пра перахопнікі для сістэмаў СПА Patriot NASAMS, сістэмы для барацьбы з дронамі, дапаможнае абсталяванне, артылерыйскія боепрыпасы, снарады «паветра – зямля», абслугоўванне і гэтак далей.
Таксама паказваецца абсталяванне для інтэграцыі заходніх пускавых установак, ракетаў і радараў з украінскімі сістэмамі СПА, сродкі процідзеяння дронам, радыёлакацыйныя станцыі, супрацьартылерыйскія радары, дроны Switchblade і Puma і сродкі падтрымкі ўкраінскай вытворчасці дронаў.
Акрамя таго, ЗША плануюць замовіць беспілотныя авіяцыйныя комплексы, тактычныя транспартныя сродкі для буксавання ўзбраення і тэхнікі, стралковую зброю і патроны да яе і запчасткі і тэхнічнае абслугоўванне.