BE RU EN

Лукашысты збіраюцца ваяваць на баку Расеі

  • 26.04.2024, 20:32

Апублікаваная «абноўленая ваенная дактрына».

Рэжым Лукашэнкі абнавіў ваенную дактрыну, дазволіўшы ўзброеным сілам краіны ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на баку «сяброўскіх» дзяржаваў. Дакумент апублікаваны на нацыянальным інтэрнэт-партале.

У ім гаворыцца, што «Беларусь мяркуе магчымай прапанову ваеннай дапамогі сяброўскім дзяржавам на падставе двухбаковых і шматбаковых міжнародных дамоваў». У тым ліку гаворка ідзе пра «накіраванне воінскага кантынгенту для ўдзелу ў адпаведнай дзейнасці для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі».

Уварванне Расеі ва Украіну ўлады Беларусі называюць «справакаваным калектыўным Захадам ваенным канфліктам».

У дакуменце таксама ўказана, што Беларусь будзе разглядаць любое ўжыванне ваеннай сілы супраць «саюзнай дзяржавы», як «замах» на аб'яднанне ў цэлым. Рэакцыяй на такія дзеянні стануць «зваротныя захады з выкарыстаннем усіх сілаў і сродкаў», якія мае краіна. Расея ў ваеннай дактрыне названая стратэгічнай хаўрусніцай Беларусі.

Апошнія навіны