BE RU EN

Стала вядома, каго запішуць у беларускія ВНУ без іспытаў

  • 26.04.2024, 20:18

Міністэрства адукацыі выпусціла пастанову.

У Беларусі зацвердзілі пералік алімпіядаў і конкурсаў, пераможцы якіх будуць запісаныя ў ВНУ без уступных іспытаў. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі №42 «Аб вызначэнні пералікаў міжнародных алімпіядаў, вучэбных прадметаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства ў 2024 годзе» ад 12 красавіка 2024 года. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале.

Паведамляецца, што без уступных іспытаў у ВНУ і па-за конкурсам у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі могуць будуць запісаныя пераможцы 13 міжнародных алімпіядаў. Размова ідзе пра дыпломы I, II, III ступені. Удакладняецца, што гэта Міжнародная матэматычная алімпіяда, Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў у хіміі, Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы ў расейскай мове і расейскай літаратуры. Таксама называюцца Міжнародная біялагічная алімпіяда, Еўрапейская геаграфічная алімпіяда, Міжнародная фізічная алімпіяда.

Акрамя таго, быў вызначаны спіс навучальных прадметаў трэцяга (абласнога, Менскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды ў навучальных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які закончыўся ў год прыёму. У пераможцаў гэтага этапу будзе магчымасць паступіць у ВНУ без экзаменаў у 2024 годзе.

Апошнія навіны