BE RU EN

Беларуская гандбалістка хоча атрымаць румынскі пашпарт

  • 26.04.2024, 19:12

Яна падала ўсе неабходныя для гэтага дакументы.

Беларуская гандбалістка Марыя Канавал спрабуе атрымаць грамадзянства Румыніі. Яна падала ўсе неабходныя для гэтага дакументы, паведамляе «Еўрарадыё».

Канавал 27 гадоў. З 2020-га яна выступае за румынскі клуб «Дунэры».

Змена спартовага грамадзянства адбудзецца найбліжэйшым часам. Беларуску ўжо чакаюць у камандзе Румыніі. На зборах яна можа з'явіцца напрыканцы ліпеня, а дэбют адбудзецца ў кастрычніку. А далей Марыю Канавал чакае чэмпіянат Еўропы.

Апошнія навіны