BE RU EN

Кіраўнік Дзярждэпа ЗША прыгразіў Сі Цзіньпіну санкцыямі

  • 26.04.2024, 18:25

Праз падтрымку РФ.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыгразіў кіраўніцтву Кітая санкцыямі, калі той не перастане пастаўляць Расеі тавары, якія дазваляюць ёй «аднаўляць прамысловую базу», піша Politico.

У рамках свайго візіту ў Кітай дзяржсакратар сустрэўся з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінамv і кітайскім міністрам замежных справаў Ван І. Падчас сустрэчы Блінкен «даў зразумець», што ў адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна «заканчваецца цярпенне» праз адмову Пекіна спыніць падтрымку Масквы, паведамляе выданне. Дзяржсакратар таксама заявіў, што праз тавары падвойнага прызначэння, якія пастаўляюцца Кітаем у РФ, расце «пагроза, якую Расея мае для краінаў Еўропы».

«Мы ўжо ўвялі санкцыі ў дачыненні да больш як 100 кітайскіх прадпрыемстваў. …> Мы поўнасцю гатовыя ўжыць дадатковыя захады», – падкрэсліў Блінкен.

Пасля пачатку вайны з Украінай Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Расеі, замяняючы заходнія кампаніі, якія пакінулі рынак РФ праз санкцыі.

Якія санкцыі могуць увесці ЗША супраць Кітая? Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org расказаў украінскі дыпламат Аляксандр Хара.

Апошнія навіны