BE RU EN

Палітолаг: Асяроддзе Лукашэнкі ўжо пачынае «тараканавыя ўцёкі»

  • 26.04.2024, 15:17

Самае страшнае для дыктатара адбылося.

Дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі (Кіеў, Украіна) Яўген Магда ў каментары BGmedia заявіў, што сістэма ўлады, выбудаваная Лукашэнкам, нагадвае «калос на гліняных нагах»:

- Цяперашні склад «усебеларускага народнага сходу» сапраўды не мае права на памылку: усе людзі адабраныя, усе ябацькі, як адзін.

На першы погляд, гэта калос, але калос на гліняных нагах: калі ў Беларусі пачнуцца пераўтварэнні, то цяперашнія члены УНС пусцяцца ў тараканавыя ўцёкі — хто хутчэй прысягне новай уладзе.

І самае страшнае для Лукашэнкі палягае ў тым, што гэты працэс ужо зараз можа развівацца ўнутры «ўсебеларускага народнага сходу».

Як той казаў, пад коўдрай, у туалеце, дзесьці ў закутку, але шу-шу-шу ўсё адно будзе існаваць.

Нельга фармаваць гамагенна-рафінаваную супольнасць, у якой адзіны кансалідуючы фактар — лебядзіная вернасць Лукашэнку.

Апошнія навіны