BE RU EN

DW: ЗША знайшлі спосаб пераканаць Нямеччыну перадаць Украіне ракеты Taurus

  • 26.04.2024, 9:08

Падрабязнасці.

Заява ЗША аб тым, што яны ўжо перадалі Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS могуць дапамагчы Нямеччыне наважыцца на пастаўкі ракет Taurus. Аб гэтым піша DW.

Са слоў журналістаў, у ФРГ працягваюцца дэбаты наконт перадачы Украіне дальнабойнай зброі. Так, канцлер Олаф Шольц неаднаразова казаў пра тое, што перадача Taurus нібыта прывядзе Нямеччыну да наўпроставага канфлікту з Расеяй.

Аднак, як паведаміў журналістам амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці, у Вашынгтоне спадзяюцца, што Берлін зменіць свой погляд. З яго слоў, на сітуацыю могуць паўплываць пастаўкі ва Украіну дальнабойных ракет са ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі.

«Мы, вядома, спадзяемся, што гэта можа быць фактарам», — сказала крыніца.

У матэрыяле гаворыцца, што пазіцыю Шольца крытыкуюць палітыкі кансерватыўнага апазіцыйнага блока ХДС. Больш за тое, з канцлерам не згодныя таксама іншыя сябры яго кіроўнай кааліцыі, а менавіта «Зялёныя» і нэаліберальная Свабодная дэмакратычная партыя

«З майго пункту гледжання, гэта зброя вельмі далёкага дзеяння», – заявіў Шольц заканадаўцам у сакавіку.

Ёган Вадэфул, намеснік старшыні ХДС у нямецкім парламенце, які адказвае за замежныя справы і абарону, сказаў, што яго партыя цягам некалькіх месяцаў змагалася за дастаўку Taurus ва Украіну, але дагэтуль не змагла пераканаць Шольца.

«Цяпер сапраўды самы час адправіць Taurus, бо яны супастаўныя з ATACMS, адпраўленымі ЗША», – сказаў Вадэфул журналістам.

Са слоў журналістаў, ракета Taurus KEPD-350 уважаецца за адну з самых сучасных сістэм узбраення Бундэсвера. Ракета ляціць амаль з хуткасцю гуку і можа знішчаць цэлі на адлегласці да 500 кіламетраў.

«Украіне сапраўды трэба ісці глыбей, наносіць больш глыбокія ўдары па тэрыторыі Расеі», - сказаў Вадэфул.

Апошнія навіны