BE RU EN

У Менску кіроўца сваім манеўрам прымусіў чакаць усё скрыжаванне

  • 25.04.2024, 16:31

Сітуацыя патрапіла на відэа.

Гэтая сітуацыя адбылася ў Менску на скрыжаванні Ціміразева з Баторынскай. Адзін з кіроўцаў сваім манеўрам прымусіў стаяць усе аўтамабілі з сумежных кірункаў.

Аўтар запісу стаяў на Баторынскай. Для яго загарэўся зялёны. Адзін з аўтамабіляў на Ціміразева проста перад гэтым пайшоў на разварот. Skoda, якая знаходзілася за ім, таксама пачала рух, калі ён стаў паварочваць налева.

«Для кіроўцы Skoda гарэў чырвоны, – паведаміў «Онлайнеру» аўтар відэа Максім. — Я думаю, што ён альбо не разабраўся, альбо проста зазяваўся, таму і паехаў».

Прапускаць Skoda давялося як аўтамабілю, які выязджаў з тэрыторыі рынка, так і тым аўто, якія пачалі перасякаць скрыжаванне з Баторынскай.

Апошнія навіны