BE RU EN

Лукашэнка панічна баіцца вызвалення Беларусі войскамі NАТО

  • 25.04.2024, 14:45

«Першым будуць вызваляць Кобрынскі раён».

Лукашэнка падчас выступу на так званым УНС распавёў пра сцэнар, якога ён панічна баіцца. Дыктатар заявіў, што беларускія добраахвотнікі "рыхтуюцца зайсці ў Беларусь, абвясціць там сваю ўладу і звярнуцца да NАТО ":

— Не ведаю чаму выбралі Кобрынскі раён... ён жа не ля самай мяжы... хочуць захапіць, аб'явіць уладу, звярнуцца ў NАТО, увесці войскі. Першымі будуць ісці «дэмакратычныя сілы», другой шэрагам - войскі NАТО.

Таксама дыктатар заявіў, што амерыканцы рыхтуюць беларускае вызваленчае войска:

— Яго аснову павінны скласці полк Каліноўскага і іншыя добраахвотніцкія фармаванні, Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Лукашэнка сказаў, што аперацыя нібыта праходзіць паводле таго ж сцэнару, што і нядаўнія рэйды ў Белгарадскую вобласць.

Таксама на так званым УНС старшыня КДБ Іван Церцель заявіў, што ў «Літве і Польшчы вырабляюць дроны для нападаў на крытычна важныя аб'екты Беларусі», а яго ведамства нібыта папярэдзіла «ўдар беспілотнікаў па Менску»:

- Удары павінны былі наносіцца з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Менску і ў яго прадмесцях.

У канцы так званае УНС зацвердзіла "новую канцэпцыю бяспекі Беларусі".

Дакумент прадугледжвае "ўмацаванне калектыўнай бяспекі" з Расеяй і чальцамі АДКБ.

Апошнія навіны