BE RU EN

У Менску значна падаражэла адна з камунальных паслуг

  • 25.04.2024, 19:34

Колькі давядзецца плаціць?

У Менскім гарадскім выканаўчым камітэце змянілі тарыфы на паслугі ў тэхнічным абслугоўванні ліфтаў.

Так, згодна з пастановай, якую 25 красавіка апублікавалі на Нацыянальным прававым онлайн-партале, цэны для жыхароў сталіцы сталі вышэйшымі на 18%.

У дакуменце сказана, што "гранічны максімальны тарыф" на тэхабслугоўванне ліфта з 25 красавіка 2025 года будзе складаць 0,0855 беларускага рубля (без ПДВ) за адзін квадратны метр агульнай плошчы нежылога памяшкання на месяц.

Нагадаем, што восенню мінулага года кошты ўжо паднімалі. Так, згодна з пастановай Менгарвыканкама ад 7 верасня 2023 года, беларусы плацілі па 0,0720 рубля за той самы квадратны метр. Гэта значыць, за паўгода тарыф на абслугоўванне ліфтаў вырас на 18 адсоткаў.

Апошнія навіны