BE RU EN

Су-34 асуджаны: палкоўнік УСУ даў «рэцэпт» хуткай ліквідацыі самалётаў РФ

  • 25.04.2024, 12:52

Досыць працы адной «пары».

Расейскі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34, які можа запускаць кіраваныя авіябомбы, будзе асуджаны, калі яго возьмуць на прыцэл самалёты F-16, узброеныя ракетамі класа AIM-120 AMRAAM.

Важна, каб украінскае дзяржава разам з F-16 атрымала такія ракеты класа «паветра - паветра», падзяліўся меркаваннем з «24 Каналом» палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, ваенны экспэрт Пётр Чэрнік.

«Як толькі Су-34 узяты на прыцэл, дык будзе асуджаны. Магчыма, ад адной ухіліцца, але ад двух-трох сапраўды не. Тут можа працаваць усяго пара F-16, каб збіць некалькі варожых Су-34…», - падзяліўся аналітык.

Варта адзначыць, што варожы знішчальнік запускае авіябомбы з адлегласці ад 40 да 70 кіламетраў, а далёкасць знішчэння ракет AIM-120 AMRAAM у некаторых мадыфікацыях складае 180 км. F-16 можа несці адначасова шэсць ракет такога тыпу.

Апошнія навіны