BE RU EN

Беларуская лесаперапрацоўка зазнала фіяска

  • 25.04.2024, 11:47

Галіна патанае ў пазыках.

Міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Кулік даваў справаздачу перад кіраўніком камітэта дзяржкантролю Васілём Герасімавым. На лясную галіну ўсё мацней ціснуць праблемы, выкліканыя санкцыямі.

Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы маюць гіганцкія завінавачанасці за адгружаны лес і вялізныя складскія запасы. Асноўным спажыўцом іх прадукцыі былі краіны Еўропы, якія спынілі закупкі праз санкцыі.

Расея з'яўляецца канкурэнтам Беларусі ў гэтым бізнэсе. Астатнія рынкі нерэнтабельныя праз далёкую і складаную лагістыку.

- Асабліва крытычная сітуацыя ў палетнай вытворчасці Беларусі. Рэжым уклаў у яе значныя інвестыцыі ў дзясятыя гады.

Санкцыі працягваюць разбураць эканамічную аснову нелегітымнай дыктатуры, караюць лукашыстаў за падтрымку агрэсіі Пуціна супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа, - піша чытач сайта Charter97.org.

Апошнія навіны