BE RU EN

Беларуска прывезла з дому ў Польшчу не зусім звычайны набор прадуктаў

  • 25.04.2024, 9:52

У ім ёсць нават узвар.

Беларуска паказала свой набор прадуктаў, прывезены з дому ў Польшчу. Відэа з аглядам прадуктовага кошыка дзяўчына выклала ў TikTok. У каментарах думкі падзяліліся, адзначае bgmedia.site.

На відэа фігуруе не толькі звыклая згушчонка і цукеркі.

“Учора мы вярнуліся з Беларусі ў Варшаву. Давайце паглядзім, што ж я з сабой прывезла. Мне вельмі не стае кансэрваў і як бачыце, прывезлі мы нямала. Тут і капуста, і агуркі, і перцы, і ўзвар і нават хатняе варэнне», - пракаментавала аўтарка роліка. ⠀

Таксама ў спісе беларускіх прадуктаў былі: дзве бляшанкі згушчонкі, розныя гатункі гарбаты, палка каўбасы, кавалак чырвонай слабасалёнай рыбы, цукеркі, вафлі, пару ўпаковак марской капусты, чыпсы, а таксама цукар, грэчка, мука, макароны і спецыі з крамы.

Допіс ужо сабраў амаль 1000 каментароў. Меркаванні карыстальнікаў падзяліліся. Былі тыя, хто пахвалілі аўтарку, што прывезла "ўсё сваё, хатняе". Іншыя пісалі, што "ўсё гэта ёсць у pl", шчыра не разумелі, "чаму нельга кансервы зрабіць у Польшчы самой" і "што не так з мукой і цукрам?".

Іншыя жартавалі і пыталіся, чаму "не прывезлі пральны парашок "Лотас" і тэлевізар "Гарызонт"?".

Але, мабыць, самую вялікую групу склалі тыя, хто дзівіўся, як аўтарка правезла праз мяжу забароненыя тавары.

Аўтарка роліка адказвала ўсім зацікаўленым, што ехала праз мяжу з Літвой на асабістым аўтамабілі, а літоўскія мытнікі не даглядалі торбы ў багажніку.

Апошнія навіны