BE RU EN

У ЗША запусцілі ў продаж робасабаку, які выпускае полымя

  • 24.04.2024, 21:06

Відэафакт.

Амерыканская кампанія Throwflame запусціла ў продаж робасабаку «Тэрманатар» з прымацаваным да яго агнямётам, паведамляе The New York Post.

Кошт робата складае $9420, набыць яго могуць як дзяржаўныя ўстановы, так і звычайныя грамадзяне. Робасабака можа выпускаць полымя на адлегласць да 30 футаў (9 м), кіраваць ім можна праз Wi-fi ці Bluetooth.

Распрацоўнікі мяркуюць, што робасабаку можна выкарыстоўваць для прадухілення лясных пажараў праз планавыя выпальванні ці для ўборкі снегу з пад'язной дарогі, а таксама ў забаўляльных мэтах.

Throwflame сцвярджае, што валодаць такімі агнямётамі ў ЗША дазволена, «на федэральным узроўні гэта не рэгулюецца». «Федэральныя ўлады нават не ўважаюць іх за агнястрэльную зброю (як ні парадаксальна)», – прыводзіць Fox паведамленне кампаніі.

Апошнія навіны