BE RU EN

Авіяцыя УСУ магутна ўдарыла па расейскіх акупантах

  • 24.04.2024, 20:22

Нанесеныя ўдары па 11 раёнах засяроджвання асабовага складу акупантаў.

Авіяцыя Сілаў абароны Украіны цягам дня нанесла ўдары па 11 раёнах засяроджвання асабовага складу ворага. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў вечаровай зводцы ў сераду, 24 красавіка.

Таксама сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Украіны знішчаная адна кіраваная авіяцыйная ракета Х-59 і тры выведныя БПЛА ворага.

Падраздзяленнямі ракетных войскаў нанесеная параза па раёне засяроджвання асабовага складу ворага.

Цягам дня на фронце зафіксаваныя 84 баявыя сутыкненні. У агульнай колькасці войскі РФ нанеслі 13 ракетных і 51 авіяцыйны ўдар, здзейснілі 16 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і населеных пунктах.

На Купянскім кірунку воіны адбілі адну атаку ў раёне населенага пункта Берастава Харкаўскай вобласці. На Ліманскім кірунку Сілы абароны адбілі 18 атак у раёнах Серабранскага лясніцтва, Неўскага Луганскай вобласці; Тэрнаў і Торскага Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку адбітыя 13 атак у раёнах населеных пунктаў Белагораўка Луганскай вобласці; Выемка, Іванаўскае, Клішчыеўка Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку абаронцы адбілі 15 атак у раёнах населеных пунктаў Ачарэціна, Новакалінава, Бердзічы і Нятайлава Данецкай вобласці, дзе вораг, пры падтрымцы авіяцыі, спрабаваў выцесніць падраздзяленні УСУ з займаных межаў.

На Навапаўлаўскім кірунку Сілы абароны прадаўжаюць стрымліваць расейцаў у раёнах населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Новаміхайлаўка, Ураджайнае Данецкай вобласці, дзе акупанты 16 разоў спрабавалі прарваць абарону.

На Арэхаўскім кірунку вораг пры падтрымцы авіяцыі адзін раз атакаваў пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў у раёне Старамаёрскага Данецкай вобласці. Таксама нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Рабоціна Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку акупанты не адмаўляюцца ад намеру выцесніць падраздзяленні УСУ з плацдармаў на левабярэжжы Дняпра. Так, цягам дня была здзейсненая адна беспаспяховая атака на пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне населенага пункта Крынкі Херсонскай вобласці.

Апошнія навіны