BE RU EN

На Абуз-Лясноўскім палігоне загінуў беларускі афіцэр

  • 24.04.2024, 11:45

Ён быў камандзірам батарэі 11-й асобнай механізаванай брыгады.

Падчас вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі загінуў беларускі вайсковец, паведамляе nashaniva.com.

Загінулым, паводле звестак выдання, быў камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёна 11-й брыгады, якая дыслакуецца ў г. Слонім, старшы лейтэнант Сяргей Т., 1999 г.н., выпускнік Вайсковай акадэміі.

Цяпер разглядаецца дзве версіі здарэння: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй, пішуць былыя сілавікі.

Апошнія навіны