BE RU EN

Украінскія дроны накрылі перавалачныя вузлы беларускіх НПЗ

  • 24.04.2024, 11:22

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.

Спадарожнікі зафіксавалі магутны пажар на нафтабазе ў Смаленскай вобласці Расеі, на здымках відаць два асяродкі ўзгарання, паведамляе маніторынгавы Telegram-канал «Крымскі вецер» у сераду, 24 красавіка.

Са звестак пабліка, гарыць НПЗ ля вёскі Раздава.

Дроны СБУ знішчылі дзве нафтабазы ў Смаленскай вобласці, на якіх захоўвалася 26 тысяч кубаметраў гаруча-змазачных матэрыялаў, паведамляе «РБК-Украіна».

Выданне паведамляе аб гэтым са спасылкай на крыніцы. Беспілотнікі знішчылі базы ў населеных пунктах Ярцава і Разорава.

Адзначым, што нафтабазы ў Смаленскай вобласці выкарыстоўваюцца ў якасці перавалачных пунктаў беларускіх НПЗ.

З РФ туды паступае нафта для наступнай перапрацоўкі, з Беларусі - гатовыя нафтапрадукты.

Раней, як пісаў сайт Charter97.org, украінскія дроны накрылі яшчэ адзін перавалачны вузел беларускіх НПЗ - у расейскім Кардымаве.

Апошнія навіны