BE RU EN

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў у кювет і рэзнуўся ў дрэва

  • 24.04.2024, 9:29

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Недалёка ад польскага горада Седльцэ ў ДТЗ патрапіў аўтобус з беларускімі турыстамі. Аб гэтым раніцай 24 красавіка паведаміла мясцовае выданне Tygodnik Siedlecki..

Паводле звестак прадстаўніка экстранных службаў, а 6.00 24 красавіка аўтобус, у якім знаходзіліся 15 чалавек, вылецеў з дарогі ў кювет, перавярнуўся на бок і рэзнуўся ў дрэва.

У аварыі пацярпелі пяць чалавек. Яны атрымалі лёгкія траўмы. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны