BE RU EN

«Доўгі Нептун»: Ва УСУ анансавалі новыя «нечаканкі» для акупантаў у Крыме

  • 23.04.2024, 21:03

Кожны ваенны карабель Расеі застаецца для ўкраінскіх войскаў легітымнай цэллю.

Украіна ў 10 разоў нарасціла вытворчасць ракеты «Нептун», павялічыўшы далёкасць яе паразы, паведаміла Forbes. Гэта ў кантэксце ўдараў па Крыме пракаментаваў спікер ВМС УСУ і кіраўнік Аб'яднанага прэс-цэнтра Сілаў абароны Поўдня Дзмітрый Плецянчук.

– Кейсы з выбухамі ў часова акупаваным Крыме будуць адбывацца і надалей. У Крыме будуць палаць штабы, пункты базавання, нафтасховішчы, караблі. Усё гэта будзе адбывацца да таго часу, пакуль яны не пакінуць нашу тэрыторыю. Гэта мы можам паабяцаць, – падкрэсліў Плецянчук у эфіры «24 каналs».

Ён адзначыў, што камандзір Ваенна-марскіх сілаў УСУ Аляксей Неіжпапа канкрэтна вызначыў, што кожны ваенны карабель Расеі застаецца для нас легітымнай ваеннай цэллю.

Апошнія навіны