BE RU EN

Лукашэнка пастанавіў пабудаваць яшчэ адну заставу на мяжы з Украінай

  • 23.04.2024, 19:12

Работы ацанілі больш як на $7,5 мільёнаў.

Да кастрычніка 2025 года ў Беларусі плануюць пабудаваць памежную заставу ў вёсцы Ласіцку Пінскага раёна. Адпаведны тэндар з'явіўся на сайце дзяржзакупаў, заўважыла «Медиазона».

На будаўніцтва заставы плануюць выдаткаваць 24 715 436 рублёў. Згодна з дакументамі, работы плануюць пачаць ужо ў траўні, а скончыць у кастрычніку 2025 года.

На 2019 год у вёсцы Ласіцку пражывала 439 чалавек. За шэсць кіламетраў на поўдзень праходзіць мяжа з Украінай.

Апошнія навіны