BE RU EN

У краінах Еўропы арыштаваныя пяць абвінавачаных у шпіянажы на Кітай

  • 22.04.2024, 20:10

Тры чалавекі ў Нямеччыне і два ў Вялікай Брытаніі.

Пяць чалавек, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Кітая, трапілі ў панядзелак у поле зроку еўрапейскіх праваахоўных органаў. Трое былі арыштаваныя ў Нямеччыне. Нямецкія ўлады мяркуюць, што яны перадавалі кітайскаму боку засакрэчаную інфармацыю пра высокія тэхналогіі, якія ўжываюцца на флоце.

Усе трое арыштаваныя – грамадзяне Нямеччыне. Адзін з іх, на думку следства, быў завербаваны кітайскімі спецслужбамі. Два іншыя – уладальнікі фірмы, звязанай з тэхналагічнымі распрацоўкамі, – выкарыстоўваліся ў якасці крыніцаў інфармацыі.

Міністарка ўнутраных справаў ФРГ Нэнсі Фезер і міністр юстыцыі Марка Бушман заявілі, што актыўнасць выведак Кітая ў галіне бізнэсу, прамысловасці і навукі ў апошні час расце, і Нямеччыне трэба праяўляць больш насцярожанасці ў гэтым сэнсе.

Таксама ў панядзелак у Вялікай Брытаніі двум раней арыштаваным грамадзянам краіны былі абвешчаныя абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Кітая. На меркаванне праваахоўных органаў, яны перадавалі кітайскім спецслужбам сакрэтную інфармацыю. Адзін з падазраваных працаваў асістэнтам у брытанскім парламенце, пра заняткі другога не паведамляецца.

Меркаванняў пра сувязь нямецкіх і брытанскіх падазраваных паміж сабой не прыводзіцца.

Апошнія навіны