BE RU EN

«Вагнераўцы» ў Беларусі праводзяць вучэнні для курсантаў

  • 22.04.2024, 18:09

Дэталі.

Найміты з былой прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера» ў Беларусі займаюцца навучаннем мясцовых курсантаў з універсітэта.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Адзначаецца, што «вагнераўцы» правялі вучэнні на вайсковым стрэльбішчы «Баршчоўка» Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

На іх курсантаў вайскова-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту вучылі страляць з АК-74.

Цэнтр нацыянальнага супраціву тлумачыць, што рэжым дыктатара Аляксандра Лукашэнкі праводзіць паслядоўную палітыку мілітарызацыі ўласнага насельніцтва.

«Вагнераўцы» перабраліся ў Беларусь летась, калі верхавод ПВК Яўген Прыгожын спрабаваў правесці мяцеж у РФ. Пазней самалёт з Прыгожыным узарваўся ў Расеі і афіцыйныя ўлады ў Маскве прызналі яго загінулым.

Наймітаў з ПВК пачалі вербаваць у шэрагі Расгвардыі, аднак брытанская выведка ў лютым паведамляла, што ў Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнера».

Пазней стала вядома, што частка наймітаў ПВК «Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі, магла быць перакінутая ў расейскі горад Растоў-на-Доне.

Апошнія навіны