BE RU EN

Стаў вядомы лёс апошняга пілота расейскага Ту-22М3, збітага УСУ

  • 22.04.2024, 14:20

Усе чатыры пілоты катапультаваліся з самалёта.

У Расеі знайшлі цела чацвёртага пілота збітага Сіламі абароны Украіны далёкага бамбавіка Ту-22М3. Пра гэта паведамляе расейскі прапагандысцкі паблік Fighterbomber у нядзелю, 21 красавіка.

Загінулага акупанта знайшлі ў рацэ праз два дні пасля падзення самалёта, удакладняе маніторынгавы канал "Крымскі вецер".

Такім чынам, як сцвярджаюць расейцы, два пілоты Ту-22М3 выжылі, а два — загінулі, аднаго з іх знайшлі мёртвым яшчэ 19 красавіка. Усе чатыры пілоты катапультаваліся з самалёта.

Апошнія навіны