BE RU EN

Польшча гатова размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю

  • 22.04.2024, 10:49

Гэтае пытанне абмяркоўваецца на перамовах з ЗША.

Улады Польшчы гатовыя размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскую ядзерную зброю. Пра гэта заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў інтэрв'ю выданню Fakt.

Паводле ягоных слоў, ядзерная зброя можа быць размешчаная ў рамках праграмы Nuclear Sharing для ўмацавання бяспекі ўсходняга фланга NАТО. Гэтае пытанне ўжо некаторы час з'яўляецца тэмай польска-амерыканскіх перамоў.

«Мы да гэтага гатовыя», - заявіў Дуда.

Ён дадаў, што Польшча з'яўляецца чальцом NАТО, таму ў яе ёсць абавязанні ў гэтых стасунках.

Таксама прэзідэнт Польшчы заявіў, што Расея перакінула сваю ядзерную зброю ў Беларусь.

Апошнія навіны