BE RU EN

Беларус Протас здабыў бал у дэбютнай гульні Кубка Стэнлі

  • 22.04.2024, 10:03

Раней у плэй-оф набіралі балы толькі пяць беларускіх хакеістаў.

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас набраў першы бал у дэбютнай гульні Кубка Стэнлі, піша belarushockey.com.

23-гадовы беларус аформіў асістэнцкі бал пасля шайбы Тома Уілсана, які размачыў лік у першым матчы серыі 1/8 фіналу Кубка Стэнлі з "Нью-Ёрк Рэйнджэрс". У канцы другога перыяду 3:1 на карысць гаспадароў лёду.

Протас стаў 6-м беларусам, які набраў выніковы бал у плэй-оф НХЛ.

Раней у плэй-оф была набіралі наступныя хакеісты: Андрэй Касціцын (49 матчаў, 23 ачкі), Руслан Салей (62 матчы, 16 балаў), Сяргей Касціцын (40 матчаў, 15 балаў), Уладзімір Цыплакоў (18 матчаў, 3 балы) і Міхаіл Грабоўскі (10 матчаў, 2 балы).

Апошнія навіны