BE RU EN

Таксіст з Беларусі зрабіў прапанову дзяўчыне незвычайным спосабам

  • 21.04.2024, 18:45

Расчуліўся ўвесь TikTok.

У TikTok завірусілася відэа, на якім беларускі таксіст робіць прапанову сваёй дзяўчыне проста на дарозе.

Ролік набраў 35 тысяч праглядаў: карыстальнікаў расчулілі эмоцыі выбранніцы хлопца і крэатыў (зараз ужо) жаніха.

Усё адбываецца на выездзе з Віцебску. Нечакана перад машынай таксі ў шэраг выстройваюцца тры Volkswagen Polo. Надпісы на заднім шкле складаюцца ў прапанову рукі і сэрца: «Выходзь за мяне замуж», распавядае Onlíner.

Сам таксіст тым часам дастае чырвоную аксамітную скрыначку.

Працяг – ужо на паркоўцы. Кветкі, пярсцёнак, дзяўчына плача і адказвае: «Так!»

Апошнія навіны