BE RU EN

Траціна гарадоў Кітая знаходзіцца пад пагрозай затаплення

  • 20.04.2024, 15:59

У іх жыве 700 мільёнаў чалавек.

Важнасць барацьбы з апусканнем зямлі ў гарадах Паднябеснай імпэрыі падкрэсліваюць навукоўцы з Універсітэта Усходняй Англіі (UEA) і Тэхналагічнага інстытута Вірджыніі, піша New Voice.

Прафесар Робэрт Нікалс з Цэнтра даследавання змены клімату Тындаля пры UEA і прафесар Манучэхр Шырзаі з Тэхналагічнага інстытута Вірджыніі і Універсітэта водных рэсурсаў, навакольнага асяроддзя і аховы здароўя ААН (Антарыё) адзначаюць, што аналіз спадарожнікавых звестак дапамагае зразумець маштабы праблемы.

Даследаванне, у якім аналізаваліся 82 кітайскія месты з насельніцтвам амаль 700 мільёнаў чалавек, паказвае, што 45% гарадскіх тэрыторый апускаюцца, прычым 16% падаюць з хуткасцю 10 мм за год і большай.

Гэта можа закрануць больш за 270 мільёнаў жыхароў на нацыянальным узроўні, прычым пад 70 мільёнаў апускаюцца хутка.

Асабліва крытычная сітуацыя ва ўзбярэжных гарадах, дзе апусканне ўзмацняе змена клімату і павышэнне ўзроўню мора. Прафесар Нікалс папярэджвае аб катастрафічных наступствах, калі грамадства не зрэагуе адэкватна.

Навукоўцы адзначаюць, што апусканне збольшага абумоўленае дзеяннямі чалавека, такімі як выпампоўванне грунтавых вод. У процівагу яны паказваюць на эфектыўнасць стратэгіі змякчэння наступстваў ад такіх дзеянняў, ужытых у японскіх местах Осацы і Токіё.

Пытанне апускання патрабуе глабальнай рэакцыі і падтрымкі захадаў у адказ на нацыянальным узроўні. Навукоўцы заклікаюць перайсці ад вымярэння да дзеянняў і распрацоўвання стратэгіі з удзелам горадабудаўнікоў для супрацьдзеяння гэтай пагрозе, асабліва ва ўразлівых прыбярэжных местах.

Апошнія навіны