BE RU EN

Знішчэнне расейскага Ка-27 над Крымам: названы імёны ліквідаваных чальцоў экіпажа

  • 20.04.2024, 14:20

Гелікаптэрам камандаваў ураджэнец Сызрані.

У выніку знішчэння над часова акупаваным расейцамі Крымам варожага карабельнага шматфункцыянальнага гелікаптэра Ка-27 ліквідаваны чатыры чальцы экіпажа.

Знішчаныкамандзір экіпажа Азіз Шаяхметаў, паведаміў у Telegram Анатоль Штэфан "Шцірліц".

Паводле ягоных звестак, “мінусаваныя” таксама паветраны стралак Аляксандр Салавей і бартавы тэхнік Іван Сцяпін.

Са слоў “Шцірліца”, яшчэ “грузам 200” стаў штурман Мікіта Такарчук.

У раснйскай сацсетцы “ВКонтакте” з'явілася інфармацыя, што Шаяхметаў з'яўляецца ўраджэнцам расейскага горада Сызрань, ён нарадзіўся ў 1996 годзе.

Апошнія навіны