BE RU EN

Мігранты паранілі польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

  • 20.04.2024, 12:21

Нелегалы атакавалі з беларускай тэрыторыі.

Уночы з 18 на 19 красавіка ў польска-беларускім памежжы адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў польскі вайсковец, паведаміла прэс-служба Галоўнага камандавання Узброеных Сіл Польшчы.

Група польскіх вайскоўцаў са складу Ваенна-аператыўнай групы (WZZ) у Падляскім ваяводстве патрулявала мяжу.

Мігранты з тэрыторыі Беларусі закідалі іх камянямі, у выніку чаго адзін з польскіх вайскоўцаў быў паранены.

Апошнія навіны