BE RU EN

Сталі вядомыя мэты зваротнага ўдару Ізраіля па Іране

  • 20.04.2024, 10:16

Гэта не ядзерныя аб'екты.

Мэтай ізраільскага ўдару па Іране раніцай 19 красавіка была іранская вайсковая база каля ядзернага аб'екта, а не сам аб'ект, як раней пісалі СМІ. База размешчаная ў раёне горада Натанз у правінцыі Ісфахан.

Пра гэта паведаміла выданне Fox News са спасылкай на высокапастаўленыя вайсковыя крыніцы ў ЗША. Суразмоўцы журналістаў удакладнілі, што па галоўнай мэце ізраільцянамі было нанесена некалькі ўдараў.

Са словах крыніц, іранская сістэма СПА расейскай вытворчасці была неэфектыўнай.

"Ізраільцяне знішчылі тое, што планавалі", – сказала крыніца СМІ.

Як піша выданне, мэтай Ізраіля былі сістэмы СПА на вайсковай базе, якія выкарыстоўваюцца для абароны найбліжэйшых ядзерных аб'ектаў. Для ўдараў ЦАХАЛ выкарыстоўваў ракеты і беспілотнікі.

Са слоў крыніцы, такім удараў ізраільцяне хацелі пераканаць іранцаў у тым, што яны "могуць працягнуць руку і закрануць" іх.

Апошнія навіны