BE RU EN

Для штучнага інтэлекту распрацавалі новую мову праграмавання

  • 2.04.2024, 20:17

Яна можа стаць прарывам.

Распрацоўнікі стварылі прарыўную мову праграмавання, якая зробіць штучны інтэлект (ШІ) значна разумнейшым, і зрабілі яе агульнадаступнай.

Яны выклалі ў адкрыты доступ асноўныя кампаненты Mojo, мовы праграмавання, прызначанай для напісання праграмаў для ШІ.

Кампаненты Mojo складаюць так званую стандартную бібліятэку мовы. Сам Mojo пазіцыянуецца як прасунутая альтэрнатыва Python, з якім практычна цалкам сумяшчальны.

Паводле словаў аўтараў праекту, праграма, напісаная на Mojo, можа працаваць у 68 тыс. разоў хутчэй, чым калі б яна была рэалізаваная з выкарыстаннем Python. У выніку значна павышаецца эфектыўнасць праграмаў, заснаваных на ШІ.

Спецыялісты мяркуюць, што кампаніі-распрацоўніцы, якія атрымалі доступ да новай мовы, могуць больш актыўна заняцца стварэннем новых варыянтаў ШІ і праграмаў.

Апошнія навіны