BE RU EN

На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса заснуў за стырном і ўляцеў у спадарожны ЗІЛ

  • 2.04.2024, 20:01

Мужчына загінуў.

Кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком у Івацэвіцкім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.

Здарэнне адбылося 2 красавіка блізу 04.30. Папярэдне вызначана, што 29-гадовы жыхар Жабінкі ехаў на Volkswagen па трасе М1 Берасце – Менск – мяжа РФ. На 135-м кіламетры дарогі ён заснуў за стырном і сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем ЗІЛ, якім кіраваў 58-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ кіроўца VW ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Апошнія навіны