BE RU EN

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч патрапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы

  • 2.04.2024, 14:37

Ягоны клуб пацярпеў разгромную паразу, але быў нюанс.

Галоўны трэнер футбольнага "Заглембе" з Сасноўца Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю пасля заявы на прэс-канферэнцыі, дзе ён расказаў, што футбалісты самі выбіралі план на матч 25-га тура першага дывізіёна Польшчы супраць "Катавіц" (0:4). Пра гэта паведамляе championat.com са спасылкай на польскага журналіста Пятра Слонку.

«Сёння, пасля чарговай паразы «Заглембе» (Сасновец), Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі заявіў, што замкнуў гульцоў у раздзявальні і сказаў ім выбіраць уласную тактыку і стыль гульні. "Заглембе" саступіў з лікам 4:0.

Шчыра кажучы, гэтая заява выклікала масу негатыўных эмоцый у польскіх СМІ, у экспэртаў і заўзятараў», - напісаў Слонка ў сваім тэлеграм-канале.

Хацкевіч узначаліў "Заглембе" ў сярэдзіне студзеня. Клуб займаў апошняе месца ў чэмпіянаце другога дывізіёна. Пасля прыходу беларускага спецыяліста вынікі не надта палепшыліся.

Клуб пад яго кіраваннем згуляў дзве нічые і зведаў чатыры паразы. Каманда адстае ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў. Да канца чэмпіянату засталося дзевяць гульняў.

Апошнія навіны