BE RU EN

17-гадовы жыхар Ваўкавыска пашкодзіў за ноч 11 аўто

  • 2.04.2024, 14:15

Відэа.

Уночы на 10 сакавіка ў Ваўкавыску непаўналетні пашкодзіў 11 аўтамабіляў. Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама, 17-гадовы хлопец разам са сваім знаёмым шпацыраваў па вуліцы Жолудзева.

На адной з парковак ён пачаў зрываць з аўтамабіляў, якія стаяць без парушэння ПДР, шчоткі задняга шкла. Ягоны сябар некаторыя шчоткі складваў у свой заплечнік, а некаторыя - выкідваў.

У міліцыі матывы сваіх дзеянняў хлопцы патлумачыць не змаглі. Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Апошнія навіны