BE RU EN

Беларусь узняла кошты на некаторыя тавары для экспарту

  • 2.04.2024, 11:09

Але гэта закранула толькі РФ.

Мінсельгасхарч змяніў мінімальныя кошты некаторых тавараў, якія пастаўляюць на экспарт. На гэты раз - на малочную прадукцыю для расейскага рынку. З 2 красавіка выраслі кошты малака, вяршкоў і масла.

Напрыклад, мінімальныя экспартныя кошты малака і вяршкоўвыраслі з 335 да 340 расейскіх рублёў за кілаграм. А масла з утрыманнем малочнага тлушчу ад 72 да 80% падаражэла з 560 да 580 расейскіх рублёў за кілаграм. Для іншых краін гэтыя кошты не паднімаюць.

Апошнія навіны