BE RU EN

Улады Польшчы: Заказчык замаху на расейскага апазіцыянера Волкава — беларус

  • 19.04.2024, 18:08

Ён затрыманы.

Заказчык замаху на расейскага апазіцыянера, былога кіраўніка штабоў Аляксея Навальнага Леаніда Волкава, затрыманы ў Польшчы, заявіў прэм'ер-міністр рэспублікі Дональд Туск.

«Беларус, які працуе на расейцаў, які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, затрыманы. Нападнікі таксама ўжо затрыманыя. Яны звязаныя з коламі фанатаў ультрас. Ніякай ласкі да супрацоўнікаў расейскіх службаў не будзе», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

Раней літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа паведаміў, што ў Польшчы затрымалі двух чалавек, якія маюць дачыненне да замаху на Волкава ў Вільні. Прэзідэнт дадаў, што падазраваныя будуць перададзеныя Літве.

Днём раней у Польшчы быў затрыманы агент расейскіх спецслужбаў, які дапамагаў рыхтаваць замах на ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Апошнія навіны