BE RU EN

Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з «хіміі» ў калонію

  • 19.04.2024, 17:55

Яе затрымалі па даносу.

У траўні 2022 года актывістку руху «Маці-328» Марыну Кісялевіч прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем на «хімію».

Яе судзілі паводле «даноса неабыякавага» за допісы «Вконтакте» на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.2 арт.368 («абраза Лукашэнкі») і ч.2 арт.367 («паклёп на Лукашэнку»). Тэрмін жанчына адбывала ў берасцейскай ВУАТ-1.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка адбылося судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітвязня.

У выніку Марыне замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на 10 месяцаў.

Апошнія навіны