BE RU EN

Украінскія абаронцы 59-ай брыгады правялі ўдалы штурм пазіцый акупантаў

  • 19.04.2024, 16:43

Ліквідаваны дзясяткі расейцаў.

Камітэт стратэгічных камунікацый УСУ працягвае дэманстраваць паспяховую працу абаронцаў на фронце. Апублікаванае відэа адпрацовак па расейцах выведвальнага падраздзялення 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады.

На ім відаць, як абаронцы зачышчаюць тэрыторыі, дзе схаваліся расейскія акупанты - закідваюць выбухоўку проста ў вокны дамоў, дзе заселі варожыя войскі. Пасля гэтага выбухной хваляй іх паднімае ў паветра.

Абаронцам удалося ліквідаваць у рамках гэтай аперацыі дзясяткі расейцаў.

«Штурм - толькі верхавіна карпатлівай каманднай працы, без якой удалага выніку не было б: выведка, дэталёвая планіроўка, скрупулёзная падрыхтоўка, - распавядаюць у «Страткаме». - Менавіта дзякуючы гэтаму, нашым хлопцам удаецца выканаць баявое заданне хутка і эфектыўна, а галоўнае - без страт».

Апошнія навіны