BE RU EN

Палітвязня Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў штрафны ізалятар

  • 19.04.2024, 15:52

Невядома, колькі часу ён тамака правёў.

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведамляе telegram-канал "Права на паўстанне".

Невядома, колькі дзён ён правёў у штрафным ізалятары. У гэтым годзе адміністрацыя жодзінскай турмы неаднаразова кідала палітвязня ў штрафны ізалятар.

Нагадаем, што Ігара Аліневіча затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў. У выніку палітвязня прысудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Апошнія навіны