BE RU EN

У Віцебскай вобласці знікла святло праз снегапад

  • 19.04.2024, 12:37

Энэргетыкі перайшлі ў рэжым падвышанай гатоўнасці.

Снегапад у Віцебскай вобласці, які абрынуўся на гэты рэгіён 19 красавіка, прывёў да адключэння электрычнасці.

«Неспрыяльныя варункі надвор'я прывялі да часовых адключэнняў электрычнай энэргіі ў некаторых населеных пунктах пераважна Аршанскага, Сенненскага і Талачынскага раёнаў. На 11.30 вдля ліквідацыі парушэнняў задзейнічаныя сем брыгад, блізу 40 чалавек, сем адзінак спецтэхнікі», - распавялі ў «Віцебскэнерга».

Мясцовыя энэргетыкі перайшлі ў рэжым падвышанай гатоўнасці. Сёння з раніцы ў Віцебскай вобласці значна пагоршылася надвор'е. Там ідзе моцны мокры снег, сітуацыю ўскладняе парывісты вецер.

У Віцебскім аблвыканкаме расказалі, што на барацьбу са снегам выйшлі больш за 200 камунальнікаў. Прыпыненыя вясенне-палявыя работы.

Апошнія навіны